Жыхары Беларусі ўначы з 27 на 28 верасня пабачаць "крывавы Месяц"

Жыхары Беларусі ўначы з 27 на 28 верасня пабачаць "крывавы Месяц"

Уначы з 27 на 28 верасня жыхары Беларусі змогуць пабачаць "крывавы Месяц", альбо "суперпоўню". Разам з іншымі жыхарамі Еўропы, а таксама Амерыкі, заходняй Азіі, усходняй часткі Акіяніі. Сёлета дыск спадарожніка нашай планеты будзе падавацца назіральнікам на 14% большым, чым звычайна, і на 30% ярчэй. Прычына — максімальнае збліжэнне Зямлі і Месяца. Апошні раз падобнае адбылося ў 1982 годзе, наступны раз — у 2033-м.

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Мінскі планетарый, беларусы змогуць пабачыць "крывавы Месяц", пачынаючы ад 4.07 да 5.11 у панядзелак, 28 верасня.

Фота: Reuters

Жыхары Беларусі ўначы з 27 на 28 верасня пабачаць "крывавы Месяц"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі