Жыхары Гомеля ўбачаць Месяц, Сатурн і Венеру

У Гомелі на беразе Сожа бліз "паляўнічага доміка" ўстановяць тры тэлескопы. Яны будуць скіраваны на Месяц, Сатурн і Венеру, якія 26 і 27 красавіка з 20.00 да 22.00 пры ясным надвор'і змогуць разгледзець усе жадаючыя. Пра гэта паведаміў адзін з арганізатараў акцыі, кіраўнік астраклуба "Арыён" Уладзімір Ларыёнаў. Тыя, хто захоча паглядзець на начное небо, змогуць пакарыстацца двума фабрычнымі і адным самаробным тэлескопам-рэфлектарам.

Прыборы дазваляюць разгледзець кольцы Сатурна, іншыя аб'екты Сусвету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі