Жыхары Гродна і Ліды неўзабаве змогуць ездзіць у Вільню без візаў

У сваю чаргу віленчукі змогуць наведаць памежныя гарады Беларусі таксама без візы ў пашпарце. У хуткім часе будзе падпісаная дамова пра спрашчэнне руху прымежнага насельніцтва на беларуска-літоўскай мяжы. Пра гэта ў інтэрв’ю БелТА заявіў амбасадар Беларусі ў Літве Уладзімір Дражын.  Супрацоўнік прэс-службы Дзяржаўнага памежнага камітэта Ігар Шчацінін расказаў Еўрарадыё, што двухбаковае пагадненне з Літвой ужо практычна падпісанае. Па спецыяльных пасведчаннях жыхары памежных зонаў змогуць наведваць памежжа сумежнай краіны.

Ігар Шчацінін: “З Літвой працэс ужо практычна завяршаецца. Бліжэйшым часам будзе падпісаная адпаведнае пагадненне. Там гэтыя прымежныя зоны даходзяць да 50 км. Жыхары Вільні, да прыкладу, змогуць наведваць прымежжа беларускае. Жыхары Гродна і Ліды змогуць наведваць прымежжа літоўскае. Размова ідзе пра спецыяльныя пасведчанні, якія будуць выдавацца жыхарам прымежжа”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі