"Жыву сваім жыццём": зорка беларускага фітнесу пра развод з сілавіком

Лілія Салімгарэева і Цімур Грышко / фэйсбук/sb.by
Лілія Салімгарэева і Цімур Грышко / фэйсбук/sb.by

"Вы пры сваім розуме? Сёння 30 сакавіка. Гэта здарылася ў кастрычніку. Колькі можна мяне турбаваць? Калі ад мяне ўсе адстануць? Няўжо гэта так цікава? Я даўным даўно ўсё забылася і жыву сваім жыццём, — адказвае чэмпіёнка Беларусі па бодзібілдынгу, фітнес-трэнерка Лілія Салімгарэева на пытанне Еўрарадыё, як яна перажыла развод з афіцэрам унутраных войскаў Цімурам Грышко. — Калі мне было дрэнна, мяне ніхто не падтрымліваў. Гісторыя атрымалася прыкметная, таму што я спартсменка. Чаго вы пра мяне пішаце? Пішыце пра іншых. Тысячы іншых людзей!.."

“Живу своей жизнью”: звезда белорусского фитнеса о разводе с силовиком
Чэмпіёнка Лілія Салімгарэева / фэйсбук-акаўнт Ліліі

Цімур удзельнічаў у жорсткім разгоне пратэстоўцаў ля стэлы ўноч з 9 на 10 жніўня. Вядомасць яму прынёс здымак, дзе ён стаіць, развёўшы рукі, побач з мужчынам, што ляжыць каля аўтазака, — мінчуком Яўгенам Заічкіным. Хлопца паспелі ўнесці ў лік загінулых на акцыі, але, на шчасце, лекары здолелі яго выратаваць. Пазней Цімур расказваў, што той быў п'яны, але ў бальніцы гэту інфармацыю не пацвердзілі. Сам Заічкін казаў, што быў моцна збіты ў аўтазаку. У заключэнні БХМД у яго зафіксавана страсенне мазгоў, пашкоджанне шыйнага аддзела пазваночніка і яшчэ некалькі траўмаў.

“Живу своей жизнью”: звезда белорусского фитнеса о разводе с силовиком
Цімур Грышко і Яўген Заічкін уночы на 10 жніўня / Reuters

Па словах Ліліі Салімгарэевай, пасля таго як асабістыя звесткі Цімура трапілі ў інтэрнэт, да яе сталі прыходзіць "тысячы паведамленняў у дзень" з пажаданнямі смерці. У сярэдзіне верасня яна падала на развод, 20 кастрычніка шлюб быў скасаваны.

"Так хоча грамадства, так будзе лепш для мяне і для яго. Вельмі складана пераносіць такое цкаванне",растлумачыла спартсменка газеце "Наша Ніва" пасля суда, дадаўшы, што, каб не было той сітуацыі, хутчэй за ўсё, разводу б не было.

Падпісчыкі інстаграма Салімгарэевай адрэагавалі на сітуацыю па-рознаму: адны віншавалі дзяўчыну са смелым рашэннем, другія спачувалі, маўляў, "разбураць заўсёды лягчэй, чым будаваць".

“Живу своей жизнью”: звезда белорусского фитнеса о разводе с силовиком
Развод / @lilisalim90

Ці спыніў учынак фітнес-трэнеркі паток негатыўных паведамленняў у яе адрас? Як паўплывала гісторыя на яе кар'еру [ў 2017-м Салімгарэева стала абсалютнай чэмпіёнкай Беларусі па бодзібілдынгу ў дысцыпліне фітнес-бікіні, марыла стаць прафесіяналам і выступаць на спаборніцтвах у ЗША. — Еўрарадыё]? Ці не спрабавалі былыя муж і жонка аднавіць адносіны?

Ні на адно з гэтых пытанняў Салімгарэева адказваць сёння не хоча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі