Зменаў на рынку нерухомасці Беларусі да вясны не будзе (відэа)
Аб гэтым заявіў старшыня савета Беларускай асацыяцыі нерухомасці Мікалай Прасталупаў.
Паводле яго словаў, вышэй за цяперашні максімум цана на кватэры не падымецца. З восені гэтага года яна знізілася на 3-4%, што змякчыла становішча на рынку нерухомасці.
Разам з тым, згодна з прагнозамі спецыялістаў, варта чакаць скарачэння попыту на куплю кватэр. Прычына — усе яшчэ дарагія крэдыты. Беларусам, якія арандуюць жыллё, можна не турбуецца — цана арэнды імаверна застанецца на цяперашнім узроўні, адзначае тэлеканал "Беларусь 1".
Фота — Fotolia