Змітру Дашкевічу прысудзілі яшчэ адзін штраф амаль на 600 долараў
Першамайскі суд Мінска аштрафаваў Змітра Дашкевіча на 1150 рублёў (безмалага 600 долараў). Лідара "Маладога фронту" (арганізацыя зарэгістраваная ў Чэхіі) прызналі вінаватым у непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўніка міліцыі.
Як паведаміў у сваім акаўнце на Фэйсбуку сам Дашкевіч, яго затрымалі 31 снежня ў 23.30 каля дома. У навагоднюю ноч Дашкевіч з паплечнікамі меркаваў правесці акцыю ў цэнтры Мінску — сустрэць свята з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі.
У судзе, які прайшоў у адсутнасць Дашкевіча, супраць яго сведчылі міліцыянта Максімаў і Панасенка. Яны заявілі, што ён адмаўляўся прайсці для разбіральніцтва ў Першамайскае РУУС Мінска — "упіраўся нагамі, сядаў на зямлю".
Дашкевіч называе пратакол ілжывым і як доказ выклаў відэа, якое зняў падчас затрымання.