"Зоркі-сплюшкі? Ну так зразумела, гэта ж нешта сплюшчанае!"
Еўрарадыё запыталася ў мінчукоў, што такое "пакрысе" і "зоркі-сплюшкі" з тэлевізійнай калыханкі. Лепшыя адказы ― у нашай штодзённай вулічнай апытанцы!
“Пра зоркі я разумею. Сплюшкі ― гэта ж, атрымліваецца, плюшкі. Ну так, мне бабуля казала. Сплюшкі, плюшкі… Аладкі! А пакрысе, па расе ― гэта па траве”.
“Пакрысе ― крышачку. Невялікае нешта. А зоркі-сплюшкі… (смяецца) Ну так зразумела, гэта ж нешта сплюшчанае! (смяецца)”
“Зоркі-сплюшкі, калі рускай мовай казаць? ― “сони”, тыя, якія любяць паспаць. Ну а пакрысе ― “по чуть-чуть”.
“Пакрысе ― раніцай. Ну а зоркі, зоркі-сплюшкі ― не ведаю. Ёсць такое. Шмат разоў чула, але версій няма. Засыналі… Слухайце, логіка падказвае, што пакрысе ― гэта ўвечары. Бо калі засынаюць зоркі?”
“Пакрысе ― гэта на світанні. А зоркі-сплюшкі засыналі, вось і ўсё. Гэта проста алегорыя, паэтычны прыём. Сплюшкі ― гэта тыя, якія засталіся апошнімі, і, нарэшце, заснулі”.
Фота: www.belmy.by.