ЗША аб'явілі пра спыненне кантактаў з Расіяй па Сірыі

ЗША аб'явілі пра спыненне кантактаў з Расіяй па Сірыі

ЗША аб'явілі пра спыненне двухбаковых кантактаў з Расіяй па дээскалацыі канфлікту ў Сірыі. Прычынай называецца "невыкананне Расіяй сваіх абавязацельстваў у рамках пагаднення аб спыненні баявых дзеянняў".

Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Джон Кірбі заявіў, што такое рашэнне "далося амерыканскаму боку нялёгка".

Як вядома, у верасні 2016-га Вашынгтон і Масква здолелі ўзгадніць умовы перамір'я паміж бакамі канфлікту ў Сірыі. Аднак у выніку яно было сарванае. Прычынай абвастрэння адносінаў паміж ЗША і Расіяй называюць знішчэнне аўтакалонны з гуманітарным грузам, адказнасць за якое Захад усклаў на Расію, а таксама авіяўдар заходняй кааліцыі па сірыйскіх урадавых войсках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі