ЗША патрабуюць ад уладаў Беларусі спыніць гвалт і вызваліць палітвязняў

ЗША патрабуюць ад уладаў Беларусі спыніць гвалт і вызваліць палітвязняў

Беларускія ўлады павіныня вызваліць усіх палітвязняў і пачаць дыялог з грамадзянскай супольнасцю. З такой заявай выступіў дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа. Тэкст звароту размешчаны на сайце Дзярждэпартамента ЗША.

Пампеа нагадаў, што ў Беларусі налічваецца больш за 100 палітвязняў. Гэтыя людзі трапілі пад варту за патрабаванне сваіх правоў і свабод, за ўдзел у мірных пратэстах. 

"Гэтыя палітычныя вязні зазнавалі жорсткія ўмовы ўтрымання пад пагрозай жыццю, у тым ліку, паводле надзейных паведамленняў, і катаванні. Яны ўваходзяць у лік тысяч людзей, якіх несправядліва затрымлівалі ад пачатку жорсткіх рэпрэсій. Злучаныя Штаты падтрымліваюць тых, хто застаецца затрыманым альбо лічыцца зніклым без вестак, хто быў забіты і тых, хто працягвае мірна адстойваць сваё права выбіраць лідараў на свабодных і сумленных выбарах", — падкрэсліў дзяржсакратар ЗША.

Ад імя Злучаных Штатаў ён чарговы раз звярнуўся да афіцыйнага Мінска з заклікам неадкладна спыніць эскалацыю гвалту супраць мірных дэманстрантаў і вызваліць усіх палітвязняў ды іншых затрыманых мірных дэманстрантаў. Пампеа прапанаваў беларускім уладам пачаць дыялог з Каардынацыйнай радай і беларускай грамадзянскай супольнасцю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі