Зяленскі: на Кіеўшчыне знайшлі новае масавае пахаванне мірных жыхароў

Зяленскі: на Кіеўшчыне знайшлі новае масавае пахаванне мірных жыхароў

У Кіеўскай вобласці знайшлі яшчэ адно масавае пахаванне мірных жыхароў. Там пахавана каля 900 чалавек. Пра гэта прэзідэнт Украіны расказаў у інтэрв'ю польскім СМІ.

Па яго словах, следчыя збіраюць факты злачынстваў расійскіх акупантаў, хаця гэта і складана. Ён прыгадаў мабільныя крэматорыі, якія расійскія войскі прывезлі з сабой.

"Уявіце сабе: было столькі забітых, што, нягледзячы на тое, што яны спалілі [частку целаў загінулых], зноў знайшлі магілу 900 чалавек у Кіеўскай вобласці. 900 чалавек! Колькі чалавек загінула, ніхто не ведае", — заявіў Уладзімір Зяленскі

Ён дадаў, што пасля вайны будзе перапіс насельніцтва, каб высветліць колькі чалавек загінула.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі