Зяленскі паставіў задачу вызваліць усю тэрыторыю Украіны

Зяленскі паставіў задачу вызваліць усю тэрыторыю Украіны

Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі паставіў задачу вызваліць усю тэрыторыю Украіны. Пра гэта заявіў сакратар украінскай Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў.

"Гаворка ідзе не толькі пра Херсонскую вобласць, а пра дэакупацыю ўсёй краіны, — кажа Данілаў. — І калі прэзідэнт ставіць задачу нашым вайскоўцам, то мае на ўвазе ўсю Украіну. Вядома, мы не можам адначасова вызваліць усе тэрыторыі, але вярхоўны галоўнакамандуючы ставіць задачу, каб усе нашы тэрыторыі былі вызваленыя ад агрэсара. Пытанне толькі часу і чарговасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі