Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім традыцыйным вечаровым відэазвароце звярнуўся да расіян. "55 тысяч расійскіх салдат загінулі на гэтай вайне за паўгода, — кажа ён. — Дзясяткі тысяч параненыя, скалечаныя. Хочаце больш? Не? Тады пратэстуйце, змагайцеся, уцякайце, або здавайцеся ва ўкраінскі палон. Гэта варыянты для вас, каб выжыць".
Зяленскі падкрэсліў, што цяпер для расіян "час выбару".