Зяленскі запісаў відэа — і тэрарыст у Луцку выпусціў трох закладнікаў

Зяленскі запісаў відэа — і тэрарыст у Луцку выпусціў трох закладнікаў

Пасля 20-й гадзіны 21 ліпеня тэрарыст у Луцку выпусціў з аўтобуса трох закладнікаў, паведаміў міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў. Гэта цяжарная жанчына, падлетак і пенсіянерка.

Захоп закладнікаў (ад 10 да 20 чалавек) адбыўся пасля 9-й гадзіны раніцы. Здзейсніў яго 44-гадовы Максім Крывош, які меў праблемы з законам і двойчы быў у зняволенні. Ён патрабаваў, каб шэраг дзяржаўных дзеячоў, палітыкаў, алігархаў запісалі відэа са словамі: "Я — тэрарыст у законе". Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі мусіў заклікаць глядзець фільм "Зямляне" 2005 года (дакументальны фільм пра эксплуатацыю жывёл людзьмі ). Ён такое відэа запісаў (пасля вызвалення ўсіх закладнікаў яно было выдалена).

Тэрарыст быў узброены стралковай зброяй, меў гранату. Ён сцвярджаў, што заклаў выбуховае прыстасаванне ў горадзе і па-за аўтобусам. Але гэта не пацвердзілася.

Луцк — сталіца Валынскай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі