З'явіліся навіны пра Шайгу — упершыню пасля маршу Прыгожына на Маскву

Сяргей Шайгу (злева) / РИА Новости
Сяргей Шайгу (злева) / РИА Новости

Расійскае інфармагенцтва РІА Навіны публікуе відэа з міністрам абароны Сяргеем Шайгу. На кадрах бачна, як ён ляціць у верталёце, а затым нешта абмяркоўвае з вайскоўцамі каля карт. У інфармацыі са спасылкай на расійскае Мінабароны гаворыцца, што "Шайгу праверыў перадавы пункт кіравання Заходняй групоўкі войскаў у зоне правядзення спецаперацыі".

UPD. Гэтае з'яўленне Шайгу на публіцы аказалася "кансервай".

Адзначым, што гэта першае паведамленне пра Шайгу з моманту паходу прыватнай вайсковай кампаніі "Вагнер" на Маскву. Уладальнік прыватнай арміі Яўген Прыгожын дамагаўся адстаўкі міністра абароны Шайгу і начальніка Генеральнага штаба ВС РФ Валерыя Герасімава. У мінулую пятніцу Прыгожын абвінаваціў Шайгу і расійскіх алігархаў у развязванні вайны з Украінай дзеля асабістых мэтаў і пачаў "Марш справядлівасці".

"Вагнераўцы" занялі Растоў, збілі некалькі верталётаў расійскай арміі. Сам Прыгожын у выніку стаў фігурантам крымінальнай справы паводле артыкула "Арганізацыя ўзброенага бунту". Але ўвечары ў суботу Прыгожын раптам заявіў, што не хоча "праліцця рускай крыві", таму вырашыў разгарнуць калоны і адмовіцца ад маршу на Маскву. Пазней з'явіліся паведамленні, што ён пераязджае ў Беларусь, а крымінальную справу супраць яго спыняюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі