Лявон Вольскі атрымае ўзнагароду падчас "Еўрабачання"

Лявон Вольскі атрымае ўзнагароду падчас "Еўрабачання"

8 траўня Лявон Вольскі атрымае ўзнагароду Freemuse Award 2016 на вялікай сцэне ў вёсцы "Еўрабачання" ў Кунгстрэдгардане. Гэта адмысловая фестывальная зона ў Стакгольме, дзе будзе праходзіць конкурс “Еўрабачанне”. Такую інфармацыю паведамляе сайт Freemuse.

Арганізатары ў сваім паведамленні звяртаюць увагу:

“Афіцыйны прадстаўнік Беларусі на “Еўрабачанні” Ivan з песняй “Help You Fly” быў абраны на нацыянальным конкурсе, які арганізоўвала БТРК. Акурат гэтая тэлекампанія і забараняе Вольскага і іншых крытыкаў рэжыму”

Лявон Вольскі атрымае прэмію а 17-й вечара. На сцэне ён сустрэніцца з папярэднім пераможцам Рэмі Эсамам, вядомым як “спявак рэвалюцыі плошчы Тахрыр”.

Прэмія Freemuse Award 2016 прысуджаная Лявону Вольскаму за руплівую і бясстрашную барацьбу за свабоду музычнага выказвання. Яна ўручаецца з 2008 года.

Лявон Вольскі атрымае міжнародную прэмію Freemuse і прысвеціць яе жонцы Ганне

Першы паўфінал Еўрабачання адбудзецца 10 траўня. Удзельнік ад Беларусі Ivan з песняй “Help You Fly” выступіць падчас другога паўфінала 12 траўня. Фінал конкурсу будзе ладзіцца 14 траўня на арэне “Эрыксан-Глоб”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі