1 красавіка ў Беларусі чакаюцца дажджы, месцамі мокры снег
У сераду ў нашай краіне будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е.
1 красавіка на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца дажджы, днём па захадзе — з мокрым снегам, перадае БЕЛТА. Вецер будзе паўднёвы з пераходам на заходні 6-11 метраў за секунду, месцамі (а раніцай і днём па паўднёвым захадзе ў многіх раёнах) з парывамі да 15-20 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 да 6 градусаў са знакам "плюс", днём — да 3-8 градусаў вышэй за 0.
Фота — tut.by