10:59 Каля паловы жылых дамоў у сталіцы не адпавядаюць патрабаванням бяспекі
Недапрацоўкі ў праектах жылых дамоў сталі адной з прычынаў шматлікіх кватэрных крадзяжоў, сцвярджае кіраўніцтва мінскага Упраўлення ўнутраных справаў. У прыватнасці, прыводзіцца прыклад дзейнасці злодзеяў-спелеолагаў, якія на працягу года праз каналізацыйныя шахты наведалі каля 70 сталічных кватэраў.
Іх здабычай былі грошы і каштоўнасці. Агульныя страты склалі каля 100 мільёнаў долараў.
Мінская міліцыя накіравала ў гарвыканкам ліст з прапановамі па ўдасканаленні праектаў жылых дамоў з улікам сучасных патрабаванняў бяспекі.