11:11 Саюзу левых партый адмовілі ў рэгістрацыі

Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі Саюзу левых партый. Падставай для такога рашэнне называецца парушэнне парадку яго стварэння.

Нагадаем, устаноўчы з’езд Саюзу прайшоў у снежні ва ўкраінскім горадзе Чарнігаў. На ім прысутнічалі прадстаўнікі Беларускай партыі жанчын «Надзея», Партыі камуністаў Беларускай і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).


Паводле Мінюсту, з’езд мусіў адбывацца толькі на тэрыторыі Беларусі, хаця партыйцы не знайшлі тут памяшкання. Таксама чыноўнікі выявілі парушэнні ў парадку арганізацыі і правядзення мерапрыемства.


1 лютага Мінюст ужо вынес папярэджанні згаданым партыям.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі