12 красавіка ў Беларусі пройдзе рэспубліканскі суботнік
Частка заробленых у гэты дзень грошай будзе накіраваная Міністэрству аховы здароўя.
Іншыя сродкі пойдуць на рамонт помнікаў ды пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых летнікаў.
Як паведамляе БЕЛТА, у Мінску ў сувязі з правядзеннем суботніка ўносяцца змены ў графікі працы пасажырскага транспарту. Падрабязна пра гэта гл. тут.
Фота — bymedia.net