12 лістапада ў Беларусь прыедзе міністр замежных спраў Літвы
![12 лістапада ў Беларусь прыедзе міністр замежных спраў Літвы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/makei_linkevichus1.jpg.webp?itok=48s5Jiat)
Раніцай 12 лістапада ў Беларусь прыедзе міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус. Запланаваная яго сустрэча з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства нашай краіны Уладзімірам Макеем, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.
Нагадаем, Лінас Лінкявічус наведваў нашу краіну ў ліпені мінулага года. Падчас сустрэчы з Уладзімірам Макеем гаворка ішла не толькі пра беларуска-літоўскае супрацоўніцтва, але і пра ўзаемадзеянне Беларусі і Еўрасаюза. Сустракаўся літоўскі міністр і з тагачасным беларускім прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам.
На здымку: Падчас візіту Лінаса Лінкявічуса ў Мінск у ліпені 2014-га. Фота: mfa.gov.by
![12 лістапада ў Беларусь прыедзе міністр замежных спраў Літвы](/sites/default/files/paragraphs/image/makeilinkevichus2.jpg)