13-гадовая дзяўчынка, абараняючы бацьку, абліла міліцыянта колай — яе затрымалі
У Гродне а відэа трапіў момант брутальнага затрымання 13-гадовай дзяўчынкі. Калі двое ў чорнай форме і ў шлемах цягнулі яе да міліцэйскага мікрааўтобуса, людзі навокал крычалі: "Адпусці дзіця!". Але дзяўчынку адвезлі ў аддзяленне.
Пазней міліцыя патлумачыла, што прыйшла затрымаць яе бацьку, які быў нецвярозым, лаяўся і аказаў супраціў. А дзяўчынку ўзялі разам з ім праз тое, што яна "пачала абліваць супрацоўніка органаў з бутэлькі з колай".
Цяпер дзяўчынка на волі — з аддзела міліцыі яе забрала маці. Але супраць яе пачаты адміністрацыйны працэс.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.