13:47 Беларус вылучаны на прэмію Роберта Кенэдзі

Беларускія праваабаронцы вылучылі кандыдатуру палітвязня Змітра Дашкевіча на прэмію Роберта Кенэдзі.

З такой ініцыятывай выступілі арганізацыі «Беларускі Хельсінскі камітэт», «Прававая дапамога насельніцтву», «Праваабарончы альянс» і «Камітэт падтрымкі рэпрэсаваных».


Нагадаем, моладзевы актывіст Зміцер Дашкевіч летась быў асуджаны на паўтара году зняволення за ўдзел у дзейнасці незарэгістраванай арганізацыі.


«Мемарыял Роберта Кенэдзі» штогод узнагароджвае ганаровай прэміяй смелых людзей, якія ахвяруюць сабой, рызыкуюць сваім жыццём, абараняюць правы чалавека і церпяць пераслед з боку ўладаў, паведамляе сайт belpa.org.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі