15:32 Англічанка змагаецца за права на ўласную смерць
У Вялікабрытаніі 30-гадовая невылечна хворая
жанчына пачала судовую барацьбу за права на ўласную смерць. Міс Тэйлар з
Брысталя, якой засталося жыць менш за год, пакутуе ад болю і хоча скарыстацца эўтаназіяй, на што не пагаджаюцца дактары.
Адвакаты міс Тэйлар плануюць выкарыстоўваюць еўрапейскую канвенцыю аб правах чалавека, якая забараняе жорсткае альбо прыніжальнае стаўленне да хворых, каб дамагчыся дазволу Высокага суду.
Слуханне гэтай справы прызначана на канец сакавіка. Але брытанская медычная асацыяцыя заявіла, што выкарыстанне морфія дзеля заканчэння жыцця — незаконна і неэтычна.
Унікальнасць справы ў тым, што адвакаты міс Тэйлар выкарыстоўваюць “падвойны эфект”: яны сцвярджаюць, што дактары абавязаныя даць сродкі для аблягчэння болю, нават калі гэта паскорыць смерць.