16 чэрвеня спаўняецца 50 год з дня палёту ў космас першай жанчыны
Валянціна Церашкова свой палёт здзейсніла 16-19 чэрвеня 1963 года ў якасці камандзіра касмічнага карабля "Усход-6".
Працягласць палёту склала двое сутак 22 гадзіны 50 хвілін. За гэты час яе касмічны карабель 48 разощ абляцеў вакол Зямлі.
Бацькі Валянціны Церашковай — ураджэнцы Беларусі. Яе бацька — з Бялыніцкага раёна, маці — з Дубровенскага. Церашкова не хавае сваё беларускае паходжанне, прызнаецца, што ў дзяцінстве размаўляла па-беларуску.
Зараз Церашкова дэпутат Дзяржаўнай думы ад партыі “Адзіная Расія”, намеснік старшыні камітэта Дзярждумы па міжнародных справах. Адзіная ў Расіі жанчына ў званні генерал-маёра, Герой Савецкага Саюза.