16:09 Мядзельская міліцыя шукае падпольны бровар
Днямі каля вёскі Дзягілі
Мядзельскага раёну, на аўтадарозе Лепель-Мядзел, інспектары дзяржаўтаінспекцыі
затрымалі мясцовага жыхара, які перавозіў 150 літраў самагону.
Зараз рыхтуецца спецаперацыя па пошуку
падпольнага завода. Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Зміцер Панямонаў:
«Па словах начальніка Мядзельскай
ДАІ Андрэя Чарняўскага, гэтага ж самага чалавека затрымлівалі ўсяго тыдзень
таму. Тады ў багажніку яго аўтамабіля інспектары знайшлі 140 літраў самаробнага
алкаголю.
Самагон знішчылі, а затрыманы вымушаны быў заплаціць штраф у памеры
930 тысяч рублёў. Гэтым разам яго чакае тое ж самае, з улікам таго, што памер
штрафу вырасце ўдвая.
Зараз праваахоўныя органы збіраюцца наладзіць «зачыстку»
лесу, дзе, паводле аператыўных звестак, можа знаходзіцца падпольны самагонны
завод».