17:31 Расія зрабіла больш жорсткім рэжым увозу мяса і мясапрадуктаў з Беларусі
Расія зрабіла больш жорсткім рэжым увозу мяса і мясапрадуктаў з Беларусі. Пачынаючы з красавіка, усходняя суседка будзе імпартаваць беларускае мяса толькі з тых прадпрыемстваў, якія прайшлі атэстацыю расійскіх ветэрынарных спецыялістаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік Россельгаснагляду Сяргей Данкверт. Па яго словах, у бліжэйшыя дні будуць разгледжаны вынікі праверак, праведзеных расійскімі спецыялістамі на 23 мяса- і 2 рыбаперапрацоўчых прадпрыемствах. Такім чынам будзе складзены спіс беларускіх прадпрыемстваў, якім прадаставяць права на экспарт прадукцыі ў Расію.
Данкверт паведаміў, што спецыялісты службы праверылі таксама працу пунктаў пропуску мяса на мяжы з Польшчай. Па дадзеных Россельгаснагляду, летась у Беларусь з Польшчы было ўвезена 32 тысячы тон мяса. У службе не выключаюць, што частка гэтага мяса ў выглядзе перапрацаванай у Беларусі прадукцыі магла патрапіць на расійскі рынак.
Нагадаем, Расія забараніла імпарт мяса з Польшчы ўвосень 2005 года з-за парушэнняў польскім бокам расійскіх ветэрынарных патрабаванняў, паведамляе “Інтэрфакс”.