18 кастрычніка ў Беларусі будзе ад +15 да +22

Восень у Беларусі / Еўрарадыё
Восень у Беларусі / Еўрарадыё

У аўторак, 18 кастрычніка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Унач пераважна па поўначы, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні парывісты, удзень па паўночным усходзе месцамі будзе моцны парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 8-14 вышэй за нуль, па ўсходзе краіны будзе 5-7 цяпла. Удзень чакаецца ад +15 па поўначы да +22 па поўдні Беларусі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі