18 лютага курс долара знізіўся на 298 рублёў, курс еўра — на 353
У чацвер, 18 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі. Па іх выніках Нацбанк устанавіў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся на 298 рублёў і складае 21 616 (такі курс быў у пачатку лютага), курс еўра знізіўся на 353 — да 24 085 рублёў. Што да расійскага рубля, дык яго курс вырас — з 281,10 да 286,26 беларускага.
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,12%.
Як паведамляла Еўрарадыё,17 лютага долар вырас на 228 рублёў, еўра — на 247, курс расійскага рубля знізіўся з 284,32 да 281,10 беларускага.