18:01 Заяўнікі акцыі 25 сакавіка атрымалі пісьмовыя папярэджанні
Заяўнікі акцыі з нагоды Дня волі, якая прайшла 25 сакавіка, атрымалі пісьмовыя папярэджанні Мінгарвыканкама. Папярэджанні адрасаваныя старшыні Палітрады аб'яднаных дэмсіл Аляксандру Мілінкевічу, лідэру Партыі БНФ Вінцуку Вячорку, выканаўцу абавязкаў кіраўніка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатолю Ляўковічу і намесніку старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ігару Шынкарыку.
Як паведаміла прэс-служба АГП, у лісце за подпісам намесніка старшыні Мінгарвыканкама Міхаіла Ціцянкова зазначана, што ў гарвыканкам дасланы "шматлікія звароты грамадзян і гасцей сталіцы", у якіх выказаны "пратэст супраць правядзення не санкцыяваных шэсцяў і мітынгу, што адбыліся 25 сакавіка”.
Вулічная акцыя, як вынікае з ліста, перашкаджала пешаходнаму і транспартнаму руху, прывяла да засмечвання прылеглай тэрыторыі, збояў у працы грамадскага транспарту і гандлю.
Усё гэта "ў канчатковым выніку адмоўна адбілася на рытме жыцця сталіцы", гаворыцца ў лісце.
Намеснік старшыні гарвыканкама папярэджвае заяўнікаў мінулай акцыі, што ў выпадку паўторнага правядзення несанкцыяваных мерапрыемстваў да іх "будуць прыменены меры адказнасці ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам".
Нагадаем, 26 красавіка ў Мінску плануецца яшчэ адна вулічная акцыя апазіцыі, прымеркаваная да чарговай гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.