18:06 На Віцебшчыне завышалі кошты на цыгарэты
Камітэт дзяржкантролю правёў рэйд па гандлёвых кропках Віцебскай вобласці. Яго супрацоўнікаў цікавіла, якім чынам захоўваюцца і рэалізуюцца тытунёвыя вырабы і піва. Пра вынікі гэтай акцыі паведамляе наш карэспандэнт Валеры Зуеў:
«Шматлікія парушэнні правіл гандлю тытунёвымі вырабамі і півам выявілі супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці падчас нядаўніх праверак.
Яны закранулі сем месцаў захавання і 22 аб’екты рознічнага гандлю. У кожным трэцім выпадку да пакупнікоў даводзілася недакладная інфармацыя аб кошце на цыгарэты.
Выяўлены чатыры выпадкі, калі ў крамах прадавалі піва, у якога скончыўся тэрмін прыдатнасці да ўжытку. У некаторых кропках ячменны напой прадавалі па завышаных коштах.
У выніку праверак дзевяць чалавек прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці і аштрафаваныя. Матэрыялы на яшчэ адзінаццаць парушальнікаў знаходзяцца на разглядзе.