19:16 У Кобрыне прайшла акцыя супраць будаўніцтва храма ў гонар Суворава
Сябры арганізацыі «Правы альянс» правялі ў горадзе Кобрын акцыю супраць будаўніцтва ў горадзе праваслаўнага храма ў гонар расійскага генералісімуса Суворава. Яны перадалі старшыні мясцовага райвыканкаму петыцыю з патрабаваннем
спынення будаўніцтва і з просьбай годна ўшанаваць памяць паўстанцкага
генерала Тадэвуша Касцюшкі.
У горадзе былі распаўсюджаны дзве тысячы ўлётак з інфармацыяй пра тое, як Сувораў са сваім войскам падаўляў вызваленчае паўстанне ў гэтых мясцінах, паведамляе сайт pbnf.org.
Нагадаем, што днямі прэс-служба Беларускага Экзархату заявіла, што ідэя надаць царкве статус храма-помніка Сувораву ўзнікла ў некаторых расійскіх грамадскіх фондаў і была падхопленая расійскімі СМІ. Аднак сама Беларуская Праваслаўная Царква такіх планаў не мела.