19:18 Рэдактара полацкай газеты "Информ-плюс" афіцыйна папярэдзілі
Пракуратура Полацка спыніла публікацыю ў газеце "Информ-плюс" звестак пра грамадзян, якія здзейснілі крадзяжы ў крамах аднаго з гандлёвых прадпрыемстваў. Пра гэта са спасылкай на Пракуратуру Беларусі паведамляе "БелТА".
У газеце ў рубрыцы "Доска позора" публікаваліся прозвішчы, імёны і імёны па бацьку грамадзян, якія здзейснілі крадзяжы, указвалася іх месца працы і жыхарства.
Пры гэтым рэдакцыя не валодала дакладнымі звесткамі аб прыцягненні іх да адміністрацыйнай адказнасці, што падцвердзіла б іх віну. Больш за тое, газетай былі распаўсюджаныя звесткі пра здзяйсненне крадзяжоў 7-гадовым хлопчыкам, які па ўзросце не з'яўляецца суб'ектам адміністрацыйнага правапарушэння.
Галоўнаму рэдактару выдання абвешчана афіцыйнае папярэджанне.