2 красавіка ў Беларусі выраслі курсы долара і расійскага рубля
Па выніках таргоў, якія прайшлі 2 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША працягвае расці — з 2,1382 да 2,1414 рубля, курс еўра пайшоў наніз — з 2,4027 да 2,3991 рубля. Курс расійскай валюты павялічыўся: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2729 беларускага (у панядзелак — 3,2687).
У параўнанні з кошыкам валют курс беларускага рубля аслабеў на 0,07%.