20 гадоў з часу перамогі Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах
10 ліпеня 1994 года ў Беларусі прайшоў другі тур выбараў прэзідэнта, якія праходзілі ў нашай краіне ўпершыню.
Да таго часу кіраўніком дзяржавы лічыўся старшыня прэзідыума Вярхоўнага Савета, выканаўчая ўлада была ў прэм'ер-міністра. Якраз прэм'ера Вячаслава Кебіча ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў дэпутат парламента і кіраўнік антыкарупцыйнай камісіі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнена перамог, набраў больш за 80% галасоў. Інаўгурацыя прайшла 20 ліпеня 1994 года. Ад таго часу ён нязменна займае гэтую пасаду, значна пашырыўшы свае паўнамоцтвы.
Аляксандр Лукашэнка стаў прэзідэнтам, калі ў краіне былі дзяржаўнымі бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня". Але ў наступным годзе праз рэферэндум ён замяніў дзяржсімволіку.