20 снежня ў Беларусі вырас толькі курс еўра
20 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША пайшоў наніз — з 2,1304 да 2,1255 беларускага рубля. Курс еўра працягвае павялічвацца — з 2,4272 да 2,4299 рубля. Курс расійскага рубля працягвае падаць — за 100 расійскіх сёння даюць 3,1563 беларускага рубля (у сераду — 3,1726).
Курс рубля ўмацаваўся да кошыка валют на 0,30%.