20:04 "Міжнародная амністыя" заклікае “выкупіць” Змітра Дашкевіча
З 19 па 21 сакавіка нямецкае аддзяленне праваабарончай арганізацыі "Міжнародная амністыя" праводзіць акцыю "1 цэнт у абарону правоў чалавека" ў падтрымку асуджанага ў Беларусі маладзёжнага актывіста Змітра Дашкевіча. Праваабаронцы прапаноўваюць перавесці на адзін з банкаўскіх рахункаў
беларускай амбасады ў Нямеччыне 1 цэнт з паметкай "Свабоду Дашкевічу!".
Акцыя прымеркавана да гадавіны прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і ставіць мэтай "пратэставаць супраць парушэння правоў чалавека ў краіне і запатрабаваць вызвалення беларускага актывіста", паведамляе германскае аддзяленне "Міжнароднай амністыі".
Нагадаем, Дашкевіч быў асуджаны ў лістападзе мінулага года на паўтара гады за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Палітык прызнаны "Міжнароднай амністыяй" вязнем сумлення.