20:45 Прадпрымальнікам дазволілі правесці мітынг

Мінскі гарвыканкам дазволіў правядзенне 12 сакавіка мітынгу індывідуальных прадпрымальнікаў, змяніўшы заяўленае месца акцыі: замест плошчы Якуба Коласа на парк Дружбы народаў блізу плошчы Бангалор.  Мітынг дазволены з 12.00 да 17.00. Заяўленая колькасць удзельнікаў - да 1.000 чалавек. Як заявіў актывіст прадпрымальніцкага руху Сяргей Балыкін, асноўная мэта акцыі - прыцягнуць увагу грамаскасці да праблем малога бізнесу.

Непасрэдная прычына - указ прэзідэнта, які з 1 студзеня наступнага года фактычна забараняе “іпэшнікам” выкарыстоўваць наёмную працу.

Паводле слоў Балыкіна, удзельнікі мітынгу маюць намер запатрабаваць ад уладаў выканання Канстытуцыі ў частцы забеспячэння роўнасці форм уласнасці і права на ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі