21 студзеня ў Беларусі даражэе бензін
21 студзеня на 1 капейку падаражэе бензін і дызельнае паліва, паведамляе "Белнафтахім". Сёлета паліва даражэе першы раз, папярэдні раз кошты падымалі 27 кастрычніка.
Кошты будуць наступнымі:
АІ-92-К5-Еўра будзе каштаваць 1,71 рубля,
АІ-95-К5-Еўра — 1,81 рубля,
АІ-98-К5-Еўра — 2,03 рубля,
дызельнае паліва — 1,81 рубля.
У "Белнафтахіме" падаражанне тлумачаць ростам коштаў нафты на сусветным рынку: у студзені сярэдняя каціроўка нафты маркі Brent склала 54,3 долара за барэль, што на 9% больш за снежань 2020-га. Для Беларусі закупкі нафты ў студзені падаражэлі на 11%.
Пры гэтым у "Белнафтахіме" падкрэсліваюць, што кошты на паліва ў Беларусі на 22-51% ніжэйшыя, чым у сумежных еўрапейскіх дзяржавах, і вышэйшыя за рознічны кошт у Расіі на 8-10%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.