22-гадовага жыхара Светлагорска за "тэрарызм" асудзілі на 8 гадоў калоніі

Справу разглядаў Гомельскі абласны суд
Справу разглядаў Гомельскі абласны суд

22-гадовага жыхара Светлагорска Максіма Драбніцу за "тэрарызм" асудзілі на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф — 3700 рублёў, паведамляе "Гомельская праўда". Гомельскі абласны суд разглядаў справу ў закрытым рэжыме (суддзя — Мікалай Доля).

Пра Драбніцу праваабаронцы даведаліся ў чэрвені. Да таго часу афіцыйнай інфармацыі пра хлопца не было.

Максіма Драбніцу прызналі вінаватым у тым, што ён уступіў у "экстрэмісцкае фармаванне" (план "Перамога") і планаваў падарваць чыгунку ў Светлагорскім раёне. Дзяржаўнае выданне піша, што, каб спыніць вайну ва Украіне, Драбніца "быў гатовы на ўсё". Калі ж хлопец прыехаў да чыгункі, то трапіў там у засаду сілавікоў і быў затрыманы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі