24 траўня пінчукі паспрабуць трапіць у Кнігу рэкордаў Гінэса

24 траўня жыхары Пінску паспрабуюць трапіць у Кнігу рэкордаў Гінэса, згуляўшы ў шашкі на самай вялікай дошцы ў свеце. Яе шырыня складзе паўметра, а даўжыня - 40 метраў. Цэлы дзень нелькаль параў гульцоў, чаргуючыся, будуць біцца за рэкорд.

Адзін з арганізатараў, Васіль Грышко, сказаў Еўрарадыё: "Шашкі будуць звычайныя, проста дошка будзе 8 клетак на 800. І вось на гэтай дошцы будзе месціцца 1200 чорных шашак і 1200 белых. І гульня разлічаная на 14 гадзін. Гуляць будуць 5 пар ад 8-ай раніцы і да вечара".

Пінчукі ўжо зарэгістравалі заяўку на рэкорд у “Кнізе рэкордаў Гінэса”. Калі ўсё адбудзецца, як запланавана, пасля адпаведнай экспертызы, імпрэзу прызнаюць за рэкорд, варты “Кнігі Гінэса”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі