25 траўня ў Гомельскай вобласці чакаюцца моцныя дажджы, навальніцы
25 траўня ў Гомельскай вобласці чакаюцца моцныя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы. Калі ў начныя гадзіны ападкі прагназуюцца амаль па ўсёй Беларусі, дык удзень яны магчымыя пераважна на паўднёвым усходзе. Вецер будзе паўночны, 3-8 метраў за секунду (падчас навальніц з парывамі да 14 метраў).
Што да тэмпературы паветра, то ўначы яна складзе 6-12 градусаў са знакам плюс (на поўдні — да 14 цяпла, у Мінску — ад 11 да 13 градусаў), удзень — 17-23 градусы вышэй за нуль (у сталіцы — 18-20 цяпла), інфармуе БЕЛТА.