26 студэнтаў, якія вучацца за мяжой, не могуць уехаць у Беларусь

Паводле камітэту ў падтрымку рэпрэсаваных "Салідарнасць", 26 студэнтаў, якія вучацца за мяжой, не могуць уехаць у Беларусь з-за праблем з арміяй альбо з-за магчымага палітычнага пераследу. Такую лічбу назваў намеснік старшыні "Моладзі БНФ" Антон Каліноўскі. Лідэр маладзёвай арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі "Маладыя дэмакраты" Міхаіл Пашкевіч, асуджаны ў 2008 г. за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, паведаміў, што над некалькімі фігурантамі гэтай справы навісла пагроза завядзення крымінальных спраў. "У прыватнасці, нам вядома, што могуць быць заведзены новыя крымінальныя справы на Таццяну Цішкевіч, Арцёма Дубскага, Міхаіла Крывава, Аляксея Бондара. Усе яны знаходзяцца за мяжой і не рызыкуюць вяртацца ў Беларусь, каб не трапіць пад новыя рэпрэсіі ", — сказаў М.Пашкевіч.

Ён зазначыў, што ўжо доўгі час за межамі Беларусі знаходзіцца актывіст апазіцыі Мікіта Сасім, якога спрабавалі забраць у армію адразу ж пасля збіцця супрацоўнікамі АМАПа на акцыі апазіцыі. "Апрача таго, Сасім меў судзімасць, а ваенкамат, нягледзячы на гэты фактар, пачаў працэдуру прызыву", — заявіў М.Пашкевіч.
Палітык звярнуў увагу на тое, што дастаўлены 30 студзеня ў ваенную часць транспартных войскаў у Жодзіне актывіст міжнароднай маладзёжнай арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія) Дзмітрый Федарук таксама мае судзімасць. 29 мая 2007 г. суд Савецкага раёна Мінска прызнаў Д.Федарука вінаватым у злачынстве, прадугледжаным артыкулам 193-1 Крымінальнага кодэкса (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі).

"Усё гэта сведчыць аб тым, што армія таксама прымяняе падвойныя стандарты да маладых людзей, якія прызываюцца для тэрміновай службы", — лічыць М.Пашкевіч.
БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі