27 верасня амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца моцныя дажджы

27 верасня амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца моцныя дажджы

Уначы і раніцай у нядзелю, 27 верасня, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца моцныя дажджы, удзень — пераважна на паўночным усходзе нашай краіны. У некаторых раёнах магчымыя навальніцы, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У начныя гадзіны і раніцай магчымы туман. Вецер будзе паўночны. Што да тэмпературы паветра, то ўначы яна складзе 8-14 градусаў вышэй за нуль (на ўсходзе — да 15-18), удзень — 10-16 цяпла (на ўсходзе Беларусі — да 17-21).

Як паведамляла Еўрарадыё, у пачатку наступнага тыдня ў Беларусі пахаладае. Дзённая тэмпература будзе складаць 8-17 градусаў. Прагназуюцца кароткачасовыя дажджы.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі