28% беларускіх мужчын сталі ахвярамі гандлю людзьмі ў апошнія гады
28% беларускіх і 17% украінскіх мужчын на працягу апошніх гадоў сталі ахвярамі гандлю людзьмі. Пра гэта са спасылкай на Міжнародную арганізацыю па міграцыі перадае радыёстанцыя Deutsche Welle. Мужчын з Беларусі і Украіны прадаюць у асноўным для працоўнай эксплуатацыі ў Расіі, Турцыі, краінах Еўрасаюза або Блізкага Ўсходу. Прычым у апошні час ахвяр працоўнай эксплуатацыі сярод мужчын стала больш, чым пацярпелых ад сексуальнага рабства, як было раней. Большасць пацярпелых — у веку ад 20 да 40 гадоў і маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю.
Адзначаецца, што гандляры людзьмі працягваюць выкарыстоўваць у сексуальным бізнесе і жабраванні падлеткаў і хлопчыкаў. Часцей за ўсё малалетніх беларусаў і ўкраінцаў эксплуатуюць у Расіі.
Адзначаецца, што гандляры людзьмі працягваюць выкарыстоўваць у сексуальным бізнесе і жабраванні падлеткаў і хлопчыкаў. Часцей за ўсё малалетніх беларусаў і ўкраінцаў эксплуатуюць у Расіі.