30-дзённым бязвізавым рэжымам скарысталіся 58 тысяч замежнікаў
30-дзённым бязвізавым рэжымам у Беларусі скарысталіся 58 тысяч замежнікаў, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта. "Бязвіз" для замежнікаў у нашай краіне павялічылі да 30 дзён у канцы ліпеня. Да таго часу з пачатку 2017-га дзейнічаў 5-дзённы бязвізавы рэжым.
Найчасцей у ліпені-снежні мінулага года нашу краіну па "бязвізе" праз Нацыянальны аэрапорт Мінск наведвалі грамадзяне ЗША, Германіі і Італіі. І гэта не толькі турысты.