30 траўня спаўняецца дзесяць гадоў з часу трагедыі на Нямізе
Дзесяць гадоў з часу трагедыі ў падземным пераходзе станцыі метро "Няміга" спаўняецца 30 траўня. У выніку масавай цісканіны тады загінулі 53 чалавекі, пераважна маладыя людзі.
У суботу ў Мінску пройдуць мерапрыемствы з нагоды гэтай трагічнай даты. А 9-й гадзіне ў Свята-Духавым кафедральным саборы пройдзе малебен. А 12-й гадзіне прадстаўнікі гарадскіх уладаў, грамадскіх арганізацый, сваякі загінулых ускладуць кветкі да памятнага знаку ахвярам трагедыі на Нямізе.