37% беларускіх інтэрнаўтаў — ахвяры піратаў
Каля 37%
беларускіх карыстальнікаў Інтэрнета становяцца ахвярамі «тэлефонных піратаў».
Фота — evremir.org
Гэтую інфармацыю распаўсюдзілі прадстаўнікі дзяржаўнага аператара паслуг сувязі
«Белтэлекам», якія спасылаюцца на праведзенае сацыялагічнае апытанне.
Летась у
міжнародны цэнтр камутацыі «Белтэлекам» былі накіраваны 536 прэтэнзій ад
грамадзян па выстаўленых ім рахунках за тэлефон. Яны сцвярджаюць, што нечакана
атрымалі вялікія сумы для аплаты міжнародных тэлефонных размоваў.
Паводле інфармацыі ўпраўлення па супрацьдзеянні злачынствам у сферы высокіх тэхналогій, беларусы звычайна знаходзяць у рахунках сумы ў сотні долараў за размовы з такімі краінамі, як Нідэрланды, Новая Гвінея і Сьера-Леоне, паведамляе «Інтэрфакс».
Фота — evremir.org