4 красавіка ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра
4 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША вырас — з 2,1417 да 2,1428 рубля, курс еўра таксама ідзе ўгару — з 2,4063 да 2,4070 рубля. Курс расійскай валюты панізіўся: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2787 беларускага (у сераду — 3,2883).
У параўнанні з кошыкам валют курс беларускага рубля ўмацаваўся на 0,11%.