63-гадовая берасцейка выйшла на свабоду пасля 18 сутак за кратамі

Алена Гнаўк / t.me/brestgazetatelegram
Алена Гнаўк / t.me/brestgazetatelegram

У чацвер, 22 кастрычніка, суд аштрафаваў 63-гадовую берасцейку Алена Гнаўк за ўдзел у пратэсце 30 жніўня. Суддзя прызнаў яе вінаватай па артыкуле 23.34 КаАП. Як піша "Брэсцкая газета", жанчыне прызначана 30 базавых штрафу (810 рублёў). 

Алену прывезлі ў суд з ізалятара часовага ўтрымання, дзе яна правяла 18 сутак. Пасля таго, як жанчына адседзела там 15 дзён за ўдзел у нядзельным маршы 4 кастрычніка, яе даставілі ў суд на пасяджэнне па акцыі 30 жніўня. Справу адправілі на дапрацоўку, Алену вярнулі ў ІЧУ, дзе яна правяла яшчэ трое сутак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі