71-гадовага інваліда аштрафавалі на 140 тысяч за хуліганства
71-гадовага інваліда з Мар’інай Горкі Анатоля Бычко, які без дапамогі нават не выходзіць з дому, аштрафавалі на 140 тысяч рублёў за хуліганства.
Суд, які адбыўся яшчэ ў красавіку і на які яго не паклікалі, палічыў, што пенсіянер брыдка лаяўся на вуліцах Мінска. Днямі ён атрымаў адпаведную пастанову.
27 траўня першы сакратар Мінскага абкама Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Абразоўскі падаў ад імя Бычко скаргу ў Мінскі гарадскі суд з просьбай адмяніць рашэнне суда і ў пракуратуру раёна — на неправамерныя дзеянні суда. Пра гэта ён паведаміў Еўрарадыё.
“Просім правесці праверку дзейнасці суда Савецкага раёна Мінска, даць прававую ацэнку дзейнасці прадстаўнікоў органаў правапарадку і сведкаў па дадзенай справе. Гэта – заява ў пракуратуру. Такая ж заява накіравана ў гарадскі суд, толькі там просім адмяніць рашэнне суда Савецкага раёна Мінска і вынесці новае рашэнне, якое задавальняе маю скаргу па сутнасці”, — цытуе Сяргей Абразоўскі скаргу.